KCharSelect - гэта інструмент для выбару знакаў з усіх усталяваных шрыфтоў і капіявання іх у буфер абмену.
Вы можаце праглядаць знакі па іх катэгорыях або шукаць іх па назве.
KCharSelect паказвае розную інфармацыю пра абраны знак. Гэта не толькі назва знака Юнікод, а яшчэ і псеўданімы, агульныя нататкі і перакрыжаваныя спасылкі на падобныя знакі.
У тэхнічных мэтах знакі паказваюцца ў некалькіх варыянтах.
KCharSelect таксама змяшчае даныя Unihan па ўсходнеазіяцкіх знаках, каб паказваць іх англійскія азначэнні і розныя варыянты вымаўлення.